Skip to main content

Запрашаем у семінарыю

seminarija-grodnoЗ 28 па 31 ліпеня ў будынку Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі пройдуць рэкалекцыі для хлопцаў. Сёлета іх лейтматывам будуць словы бласлаўлёнага Яна Паўла II: "Не бойцеся адкрыць сэрцы Езусу".
На працягу трох дзён удзельнікі рэкалекцый разам з выкладчыкамі семінарыі будуць разважаць навучанне бласлаўлёнага Яна Паўла II. Запланавана таксама выезд у санктуарый у Капцёўцы і экскурсія па Аўгустоўскім канале. Пасля рэкалекцый, 1 жніўня, для жадаючых адбудзецца ўступня экзамен у Гродзенскую семінарыю.
Запрашаем усіх хлопцаў, асабліва міністрантаў, прыняць удзел у рэкалекцыях.