Skip to main content

Grodnensis.by віншуе біскупа Юзафа Станеўскага з 25-годдзем святарства

dewiatowka p 64Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму ў дзень 25-й гадавіны прэзбітэрскага пасвячэння ад усяго сэрца складаем найлепшыя пажаданні, спалучаныя з малітвай!

Няхай Найвышэйшы Святар – Езус Хрыстус – заўсёды Вас бласлаўляе ў апостальскай дзейнасці і будзе крыніцай Вашай радасці. Няхай добры Бог адорвае шчодрымі ласкамі, моцным здароўем, радасцю і ўменнем перамагаць штодзённыя клопаты. Няхай разам з моцай перамянення хлеба і віна Ён дае Вам моц перамяняць людскія сэрцы.

Дзякуем Вам за плённую прысутнасць у нашым Касцёле, вясёлыя жарты і добрую ўсмешку!

Рэдакцыя партала

 

пасвячэнні, Гродзенская дыяцэзія, біскуп Станеўскі, юбілей