Skip to main content

Дываны з кветак падрыхтавалі да працэсіі Божага Цела ў Іўі

iue iue 3814 чэрвеня ў парафіі святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі адбылася працэсія Божага Цела.

Працэсіі папярэднічала святая Імша ў касцёле, у якой удзельнічалі парафіяне.

Згодна з санітарнымі рэкамендацыямі, сёлетняя працэсія праходзіла не вуліцамі Іўя, а на тэрыторыі вакол парафіяльнай святыні. Дождж, які пайшоў напачатку працэсіі, не напалохаў вернікаў.

Як заўсёды, нават у цяперашні час былі падрыхтаваны чатыры алтары з ужо вядомымі на ўсю Беларусь іўеўскімі дыванамі з кветак. Каб стварыць такую арт-пляцоўку, трэба было прыкласці нямалі сіл і фантазіі.

Адзін з алтароў быў прысвечаны св. Яну Паўлу ІІ, 100-я гадавіна нараджэння якога адзначалася сёлета.

Раман Ярмош

Фота: Антон Дубовіч

 

Божае Цела, працэсія, вернікі, Гродзенская дыяцэзія, малітва Ружанец, Іўе, Св. Ян Павел II