У час сусветнай пандэміі, звязанай з распаўсюджваннем COVID-19, Рэлігійная місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”” Гродзенскай дыяцэзіі працягвае аказваць неабходную дапамогу медыцынскім установам.
Дабрачынная арганізацыя перадала шэрагу шпіталяў Гродзенскай вобласці, у тым ліку Гродзенскай інфекцыйнай бальніцы, канцэнтратары кіслароду і сродкі дэзінфекцыі.
Таксама была аказана дапамога медыкам у выглядзе сродкаў індывідуальнай засцярогі. У апошні час дапамога была дастаўлена ў шэсць медыцынскіх устаноў.
Кс. Юрый Марціновіч