Курыя Гродзенскай дыяцэзіі паведамляе, што 17 мая ва ўзросце 93 гадоў адышла ў вечнасць Леанарда Крыштопік, мама кс. Тадэвуша Крыштопіка, пробашча парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы (дэканат Гродна-захад).
Пахавальная св. Імша адбудзецца 19 мая ў 12.00 у парафіяльным касцёле ў Квасоўцы.
Няхай міласэрны Бог прыме памерлую ў сваё Валадарства і адорыць вечным супакоем. Вечны адпачынак дай ёй, Пане!