Пяць гадоў няма з намі кс. Яна Занеўскага, пробашча з Квасоўкі
Роўна 5 гадоў таму – 6 чэрвеня 2015 года – адышоў па вечную ўзнагароду да Пана кс. Ян Занеўскі, пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы. Ён пражыў на гэтым свеце амаль 50 гадоў, з якіх напалову – у Хрыстовым святарстве.