Skip to main content

Паведамленне Гродзенскай курыі аб сітуацыі ў Ашмянскім дэканаце

XXXLУ сувязі з інфармацыяй у СМІ, якая датычыць эпідэміялагічнай сітуацыі ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах, курыя Гродзенскай дыяцэзіі паведамляе наступнае:

1. Ксёндз канонік Ян Пузына, пробашч парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах, зараз знаходзіцца на лячэнні ў шпіталі. Праведзеныя тэсты на прысутнасць каранавірусу ў арганізме далі станоўчы вынік. Здароўе святара паступова ідзе на папраўку.

2. Парафіяльныя касцёлы ў Ашмянскім дэканаце застаюцца адкрытымі для людзей, якія адчуваюць патрэбу індывідуальнай малітвы. Святыя Імшы і іншыя публічныя набажэнствы не праводзяцца з прычыны ўведзенага каранціну.

3. Гродзенская курыя горача заахвочвае вернікаў дыяцэзіі і ўсіх людзей добрай волі да малітвы аб вяртанні здароўя асобаў, закранутых інфекцыяй каранавірусу, а таксама аб хутчэйшым спыненні эпідэміі ва ўсім свеце.

Курыя Гродзенскай дыяцэзіі