8 красавіка, у Вялікую сераду, вернікі іўеўскай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла прайшлі Крыжовым шляхам.
Традыцыйна ў Вялікую сераду іўеўскія католікі збіраюцца, каб разам, усёй парафіяй, прайсці Крыжовым шляхам. У гэтым годзе ў сувязі з пандэміяй каранавірусу такое набажэнства немагчыма зрабіць па вуліцах горада, як гэта было раней. Таму сёлета яно прайшло па тэрыторыі вакол касцёла і з меншай колькасцю вернікаў.
Па традыцыі наперадзе працэсіі быў крыж, які па чарзе неслі мужчыны і жанчыны, святары і сёстры законныя, моладзь і дзеці.
Кожны падчас Крыжовага шляху нёс свае асабістыя інтэнцыі, але ў цэлым ва ўсіх яна была адна – канец пандэміі.