Skip to main content

Міністры замежных спраў Беларусі і Літвы наведалі святыню ў Гервят

gerwiaty 83 лютага міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус наведалі касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах.

Наведванне святыні адбылося падчас афіцыйнага двухдзённага візіту літоўскага міністра ў Беларусь. Пробашч парафіі ў Гервятах пазнаёміў гасцей з багатай гісторыяй неагатычнага касцёла, які называюць беларускім Нотр-Дамам.

Міністры паклалі кветкі на месцы пахавання кс. Леаніда Несцюка, шматгадовага пробашча парафіі, дзякуючы старанням якога святыня і прылеглая тэрыторыя былі прыгожа адноўлены. Таксама яны зрабілі запіс у памятнай кнізе ў парафіі.

Міністр замежных спраў Літвы прынёс у гервяцкім касцёле “вотум” удзячнасці Богу, які будзе змешчаны на цудатворным абразе Найсвяцейшай Тройцы.

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: www.grodnonews.by