1 лютага дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі адзначыў шостую гадавіну прыняцця біскупскай сакры.
На святой Імшы, якую ўзначаліў біскуп, сабралася ўся семінарыйная супольнасць. Іерарх звярнуўся з Божым словам да прысутных святароў і семінарыстаў.
“Сённяшні свет – гэта мора, а можа, нават і акіян. І каб гэты акіян нас не паглынуў, трэба быць з Езусам. Плыць у Яго чаўне”, – разважаў над Евангеллем біскуп.
Падчас Эўхарыстыі іерарх падзякаваў Богу за дар паўнаты святарства і за ўсіх людзей, да якіх Пан пасылаў яго штодзённа, а таксама папрасіў аб малітве ў яго інтэнцыі.
Біскуп Юзаф Станеўскi атрымаў біскупскае пасвячэнне 1 лютага 2016 г. у катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
Андрэй Юхнік
Фота: Павел Леановіч