19 студзеня маладыя артысты з Тэатра імя св. Яна Паўла ІІ, які дзейнічае пры парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка), паказалі спектакль-містэрыю пад назвай “Калі хочаш быць шчаслівым...”.
На прадстаўленні сабраліся парафіяне і жыхары горада, каб яшчэ раз перажыць тую вялікую радасць, якая сыходзіць з Бэтлеема для ўсіх людзей і заахвочвае адкрыцца на дар Божай любові.
Падчас прадстаўлення акцёры паказалі, што праўдзівае шчасце чалавеку можа даць толькі Бог, які з’яўляецца Даўцам усяго.
Мэтай артыстаў было пераканаць гледачоў, што шчасце свету несапраўднае і вельмі нетрывалае, сапраўднае ж шчасце і супакой знаходзяцца толькі ў Пану. У прадстаўленні сцвярджалася, што створанае дабро, нават калі ім і валодае ўвесь свет, не здольнае напоўніць наша сэрца, але толькі Бог, праз якога і для якога створаны чалавек, можа заспакоць гэтае нязгаснае прагненне шчасця.
Для тых, хто хацеў бы яшчэ раз пабачыць гэтае прадстаўленне, яно адбудзецца 26 студзеня ў тэатральнай зале пры парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне. Пачатак у 17.15.
Kс. Юрый Марціновіч
Фота: Галіна Валюшка