Skip to main content

Калядны канцэрт адбыўся ў парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску

koncert wolowysk 212 студзеня, у свята Хросту Пана, у парафіі св. Вацлава, мучаніка, у Ваўкавыску адбыўся калядны канцэрт.

На заканчэнне перыяду Божага Нараджэння дзеці і моладзь захацелі яшчэ раз данесці да вернікаў атмасферу снежаньскіх святаў і пасланне, якое паходзіць з бэтлеемскай пячоры.

На канцэрце сабраліся шматлікія парафіяне, якія разам з дзецьмі і моладдзю спявалі калядкі. Гэтая сустрэча для мясцовай парафіі стала добрай нагодай да супольнага калядавання і інтэграцыі.

 

Кс. Юрый Марціновіч