15 студзеня афіцыйна паўстала новая малітоўная група “Маці ў малітве” пры парафіi Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях (Радунскі дэканат).
Членаў групы благаславіў на іх штодзённае служэнне і новую місію, якая засноўваецца на асаблівай малітве ў інтэнцыі дзяцей, пробашч парафіі кс. доктар Юрый Бяганскi.
Малітоўны рух “Маці ў малітве” быў заснаваны ў Англіі ў 1995 годзе Веранікай Уільямс. Цяпер гэта 75-гадовая маці і бабуля, якая, сутыкаючыся з вялікімі пагрозамі сучаснага свету, адчула заклік да асаблівай супольнай малітвы, у якой маці давяраюць сваіх дзяцей і ўнукаў Езусу.
У цяперашні час рух дзейнічае больш чым у 100 краінах свету. Яго распаўсюджванне адбываецца шляхам асабістых кантактаў і сведчанняў маці. Духоўнасць руху характарызуецца поўным даверам Богу, радаснай паслухмянасцю Богу і Касцёлу.
Сведчанні з усяго свету пацвярджаюць, што малітвы маці выслуханы. Бог дае вялікія ласкi: дзеці папраўляюць здароўе, вылечваюцца ад залежнасцяў, нараджаюцца доўгачаканыя дзеці.
JM