Skip to main content

Сустрэча Душпастырства чыгуначнікаў адбылася ў Парэччы

czyginaczniki 5212 студзеня, у свята Хросту Пана, у парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Парэччы (дэканат Гродна-Усход) адбылася аплаткавая сустрэча Душпастырства чыгуначнікаў Гродзенскай дыяцэзіі.

Парэчча было абрана месцам сустрэчы, паколькі там роўна 25 гадоў таму было заснавана Душпастырства чыгуначнікаў у Беларусі. 

У сустрэчы ўдзельнічалі між іншым біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гродне Ярослаў Ксёнжэк, душпастыр чыгуначнікаў Гродзенскай дыяцэзіі а. Эдвард Пяцельчыц CSsR, заснавальнік Душпастырства чыгуначнікаў у Беларусі а. Анджэй Шчупал CSsR і пробашч мясцовай парафіі кс. Павел Урбан.

На мерапрыемстве сабраліся чыгуначнікі з Гродна, Ліды, Ваўкавыска, Свіслачы.

Сустрэча пачалася святой Імшой, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі, што асаблівым чынам маліўся за Душпастырства чыгуначнікаў дыяцэзіі, за іх і іх сем’і.

czyginaczniki 39

Пасля Імшы сабраныя падзяліліся аплаткамі, выказаўшы адзін аднаму віншаванні. Таксама яны зрабілі падсумаванне 2019 года і абмеркавалі планы на новы год.

У праграме быў супольны спеў калядак, які дадаў сустрэчы святочнага настрою.

Удзельнікі сустрэчы выказваюць удзячнасць Душпастырству чыгуначнікаў у Парэччы ў асобе яго старшыні Казіміра Мазюка за запрашэнне і цёплае прыняцце.

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: Святлана Вярышка