Skip to main content

Біскуп Станеўскі наведаў парафію Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе

staneuski lida 3Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, 6 студзеня, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі наведаў парафію Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (м-н Індустрыяльны).

Наведванне біскупам Станеўскім гэтай парафіі ва ўрачыстаcць Аб’яўлення Пана з'яўляецца добрай і шматгадовай традыцыяй.

Іерарх узначаліў вячэрнюю св. Імшу, на якой сабралася шматлікая колькасць вернікаў, каб сустрэцца з Панам і прывітаць дарагога госця.

У сваёй гаміліі біскуп засяродзіўся над зместам урачыстасці Трох Каралёў – аб’яўленні таямніцы збаўлення ў Езусе Хрысце.

Мудрацы прынеслі нованароджанаму Збаўцу свае дары, а дзеці, якія ўдзельнічалі ў святочнай Імшы, цешыліся салодкім падарункам, які атрымалі ў гэты дзень ад пробашча парафіі.

А. Аляксандр Махнач SP

Фота: Маргарыта Снапко