Skip to main content

На Лідчыне адрадзілі традыцыю абраду “Тры каралі”

belta 5У 2016 г., абвешчаным у Беларусі Годам культуры, Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці прыступіў да рэалізацыі этнапраекту “Абрады маёй краіны”.

Як паведамляе belta.by, у межах гэтага праекту з 2017 г. у аграгарадку Вавёрка ўдалося аднавіць старадаўні абрад “Тры каралі”, які не праводзіўся ў гэтай мясцовасці з 50-х гадоў мінулага стагоддзя.

Сутнасць абраду ў тым, што мужчыны ў касцюмах Трох каралёў – Каспара, Мэльхіёра і Бальтазара – з песнямі наведваюць дамы землякоў і віншуюць іх з урачыстасцю Аб’яўлення Пана.

Фота: Леанід Шчаглоў