Skip to main content

Фотафакт: аплаткавая сустрэча шкаплернага брацтва ў Гродне

szkapler4 студзеня пры парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка) адбылася аплаткавая сустрэча шанавальнікаў Маці Божай з гары Кармэль і тых, хто носіць святы шкаплер.

Малітоўная група паўстала два гады таму па ініцыятыве айцоў кармэлітаў, якія раз у месяц арганізуюць фармацыйныя сустрэчы яе членаў.

Падчас аплаткавай сустрэчы а. Аляксандр Стока OCD падзякаваў усім шанавальнікам Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль за іх штодзённае сведчанне веры, якое яны нясуць свету і свайму асяроддзю. Святар пажадаў, каб новы 2020 год быў багатым на Божае благаслаўленне, а апека Марыі заўсёды спадарожнічала ўсім.

Kс. Юрый Марціновіч