Skip to main content

Біскуп Станеўскі памаліўся ў гродзенскай парафіі аб пакліканнях да служэння ў Касцёле

paudnewy bp 302 студзеня, у першы чацвер месяца, Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі наведаў парафіяльную супольнасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне.

Разам з найстарэйшым святаром Беларусі кс. прэлатам Юзафам Трубовічам іерарх маліўся аб новых, шматлікіх і святых пакліканнях да святарства і кансэкраванага жыцця.

paudnewy bp 21

Біскуп прыбыў у гэтую парафію невыпадкова, бо днём раней кс. Трубовіч адзначаў дзень свайго нараджэння. Святар нарадзіўся на Віцебшчыне ў вёсцы Невярышкі ў 1926 г. На працягу 63 гадоў святарства ён цэлебраваў шмат Імшаў у інтэнцыі новых пакліканняў да служэння ў Касцёле, а таксама заўсёды клапаціўся, каб у нашым Касцёле не было недахопу ў тых, хто абвяшчае Божае слова.

Як адзначыў біскуп Юзаф Станеўскі, кс. прэлат Юзаф Трубовіч быў у свой час прэфектам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Рызе (Латвія), якая рыхтавала святароў для ўсяго былога Савецкага Саюза.

Іерарх заахвоціў прысутных у святыні маліцца ў інтэнцыі новых пакліканняў, бо, як дадаў, усе душпастырскія праекты і акцыі, безумоўна, патрэбныя, але на першым месцы павінна быць малітва, скіраваная да Пана жніва, каб паслаў на яго працаўнікоў.

Пасля Імшы адбылася аплаткавая сустрэча з удзельнікамі парафіяльнага хору.

Кс. Юрый Марціновіч