26-27 снежня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) адбылася акцыя «Падары радасць на Каляды». Ужо некалькі год запар вернікі парафіі прымаюць удзел у гэтай акцыі.
Увесь Адвэнт парафіяне збіралі ўсё самае неабходнае для «святочных пасылак» патрабуючым сем'ям. Пасля свята Божага Нараджэння душпастыры фарнага касцёла, сёстры законныя і моладзь разам са святым Мікалаем і анёлкамі два дні развозілі 80 шматдзетным і найбольш патрабуючым сем'ям падарункі: вопратку, прадукты харчавання, забаўкі для дзяцей.
Каманда святога Мікалая, акрамя матэрыяльных падарункаў, дарыла таксама радасць. Кожная сям'я з задавальненнем далучалася да спеву калядак і выказвала цёплыя словы падзякі ўсім, хто ўдзельнічаў у акцыі, якая стала ўжо добрай парафіяльнай традыцыяй.
Дзіяна Бранчэль