Skip to main content

Пробашч парафіі ў Воўпе наведаў у вігілію пацыентаў бальніцы сястрынскага догляду

volpa bn 924 снежня, у вігілію Божага Нараджэння, пробашч парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Воўпе (Мастоўскі дэканат) кс. Алег Яновіч наведаў бальніцу сястрынскага догляду ў Воўпе.

У ходзе візіту святар, які з нядаўняга часу з’яўляецца душпастырам гэтай парафіі, сустрэўся з людзьмі пажылога ўзросту і тымі, якія перажываюць розныя хваробы, а таксама медыцынскім персаналам.

З нагоды святаў Нараджэння Пана кс. Яновіч выказаў ім самыя сардэчныя віншаванні і падзяліўся аплаткай з пацыентамі і медперсаналам. Сустрэча стала магчымасцю для малітвы за ўсіх людзей, якія нясуць крыж хваробы і цярпення.

Акрамя таго, святар наведаў хворых у палатах, якія не былі ў стане прыйсці на супольную сустрэчу.

Кс. Юрый Марціновіч