Skip to main content

У Ёдках на Божае Нараджэнне адбылася малітва за сем’і

jodki bn 4Як і штогод, у Ёдках адбылася святая Імша ва ўрачыстасць Божага Нараджэння. Яе ўзначаліў вікарый парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) кс. Дзяніс Бразінскі.

Падчас Эўхарыстыі святар і вернікі маліліся за ўсе семі, каб святы Божага Нараджэння сталі чарговай нагодай запрасіць Бога ў свае дамы і сямейныя супольнасці.

Усім прысутным на Імшы ксёндз Дзяніс пажадаў, каб святы Божага Нараджэння прамовілі да кожнага з моцай надзеі і радасці.

Няхай у нашых сэрцах паселіцца маленькі Езус, які абудзіць у нас радасць, дабрыню і міласэрнасць, цярплівасць і чуласць, самыя моцныя жаданні дзялення любоўю з бліжнімі, аказання дапамогі патрабуючым, сведчання словам і ўчынкам аб веры, якая надае сэнс усяму нашаму жыццю”, сказаў святар.

Эвеліна Буцько