Напярэдадні святаў Божага Нараджэння ў парафіі Святога Яна Паўла ІІ у Смаргоні адбыліся аплаткавыя сустрэчы для дзяцей і моладзі.
Падчас сустрэч удзельнікі адаравалі фігурку Дзіцяткі Езуса, такім чынам запрашаючы Пана Бога ў сваё жыццё не толькі на час святаў, але і каб разам з Ім ісці праз штодзённае жыццё.
Дзелячыся адзін з адным аплаткай, яны дзяліліся сваёй верай і радасцю, выказваючы ўзаемныя сардэчныя віншаванні. Пасля адбыўся салодкі стол з гарбатай.
Кс. Юрый Марціновіч