Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

У Альбярціне і на Петралевіцкай гары ўшанавалі памяць ахвяраў Другой сусветнай вайны

16 Снежня 2019
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 16 Снежня 2019

slonim 4914 снежня ў парафіі Маці Божай Каралевы Супакою ў Альбярціне (Слонімскі дэканат) ушанавалі памяць ахвяраў Другой сусветнай вайны. У парафіяльнай святыні сабраліся шматлікія вернікі гэтага дэканату і госці.

Прыбылі таксама біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і а. Алег Шэнда, кусташ Беларускай кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў.

На пачатку а. Юрый Катовіч OFMCap., душастыр парафіі, распавёў сабраным пра жудасную падзею, якая мела месца 77 гадоў таму ў Слоніме. У час адной з масавых расправаў у ноч з 18 на 19 снежня 1942 г. на месцы пад назвай Петралевіцкая гара каля Слоніма былі забіты сотні людзей.

Сярод забітых былі с. Марта Валоўская – актыўная і энергічная настаяцельніца, а таксама с. Ева Наішэўская – ціхая, пагружаная ў сябе лекарка і настаўніца. Гэтыя законніцы, жыццё якіх было цесна звязанае, хоць кожная ішла сваім шляхам да Бога і святасці, належалі да Кангрэгацыі Сясцёр Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

slonim 52

Сёстры прыехалі ў Слонім незадоўга да пачатку ІІ Сусветнай вайны. Абедзве вылучаліся душэўным супакоем і сілай духу. Разам прайшлі крыжовым шляхам дзвюх акупацый: савецкай і нямецкай. перажылі прыніжэнне, беднасць і голад, пазбаўленне даху над галавой і нават свабоды.

Сціплыя і заўсёды гатовыя дапамагчы, яны падтрымлівалі патрабуючых, галадаючых, сем’і вязняў і забітых. На тэрыторыі кляштара хавалі яўрэяў, патаемна дапамагалі людзям, якія хаваліся ў лясах каля Слоніма. У цёмныя ночы ці ў непагадзь тыя прыходзілі ў кляштар, каб атрымаць ад сясцёр якую-небудзь ежу, а таксама бінты, лекі, медыцынскую кансультацыю. Законніц шматразова перасцерагалі аб небяспецы, якая ім пагражае, аднак, нягледзячы на гэта, яны не спынялі сваю дзейнасць.

Потым біскуп Кашкевіч благаславіў абразы сясцёр, якія змешчаны назаўсёды ў святыні і будуць спрыяць таму, каб вернікі праз іх заступніцтва ўзносілі малітвы да Бога.

Затым пачалася святая Імша. Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне падкрэсліў, што мясцовы Касцёл можа ганарыцца заступніцамі ў небе ў асобе бласлаўлёных сясцёр, a іх мучаніцкая кроў асвяціла гродзенскую зямлю. Іерарх дадаў, што іх прыклад заахвочвае сучасных людзей быць адважнымі ў вызнаванні сваёй веры.

Падчас працэсіі з дарамі былі прынесены рэліквіі благаслаўлёных, якія былі змешчаны ля благаслаўленых абразоў сясцёр Марты і Евы.

slonim 63

Пасля Імшы сабраныя накіраваліся на Петралевіцкую гару, якая стала нямой сведкай тых падзей, адной з Галгот ХХ стагоддзя. На месцы гэтай страшнай трагедыі яны памаліліся Вяночак да Божай Міласэрнасці, просячы Бога аказаць міласэрнасць усім загінулым, а таксама тым, хто ўчыніў гэтае масавае забойства.

---------

Благаслаўлёная с. Марта Валоўская ад Езуса

Нарадзілася 12 кастрычніка 1879 года ў Любліне (Польшча) у заможнай сям’і вядомага юрыста і грамадскага дзеяча. Ужо ў падлеткавым узросце вучыла іншых дзяўчат польскай мове і гісторыі.

Уваходзячы ў сталае жыццё, думала прa сужэнства, але адчула пакліканне да манаства і ўступіла ў Кангрэгацыю Сясцёр Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. На працягу многіх гадоў была настаяцельніцай у Мацееве на Валыні (сучасная Украіна).

Арганізавала дзіцячы дом для больш за сотню дзяцей розных нацыянальнасцяў, агульнаадукацыйную школу, настаўніцкую семінарыю і прафесійную школу.

Стварала вакол сябе атмасферу талерантнасці і гарманічнага суіснавання супольнасці, культурна і рэлігійна рознай.

Благаслаўлёная с. Ева Наішэўская ад Божагa Провіду

Нарадзілася 11 мая 1885 года ў Астанішках на Віленшчыне (сёння Літва). Была старэйшай дачкой з 11 дзяцей Казіміра Наішэўскага, вядомага акуліста і прафесара ўніверсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні.

Падчас І Сусветнай вайны працавала ў ваеннай медыцынскай установе, маючы адпаведную адукацыю. Пасля прынясення манаскіх абяцанняў у Кангрэгацыі Сясцёр Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі выконвала абавязкі ўрача супольнасці.

Працавала як настаўніца і выхавацельніца ў гімназіях у Язлоўцы (Украіна) і Слоніме. На працягу жыцця вяла запісы, якія з’яўляюцца свайго роду дзённікам душы. Гэта свабодныя нататкі, часта без даты.

Сёлета прыпадае 20-годдзе беатыфікацыі гэтых сясцёр. 13 чэрвеня 1999 г. за непахіснасць у веры і мужнасць Папа Ян Павел ІІ беатыфікаваў іх у групе 108 благаслаўлёных мучанікаў часоў ІІ Сусветнай вайны.

slonim_33 Download slonim_33
slonim_34 Download slonim_34
slonim_35 Download slonim_35
slonim_36 Download slonim_36
slonim_37 Download slonim_37
slonim_38 Download slonim_38
slonim_39 Download slonim_39
slonim_40 Download slonim_40
slonim_41 Download slonim_41
slonim_42 Download slonim_42
slonim_43 Download slonim_43
slonim_44 Download slonim_44
slonim_45 Download slonim_45
slonim_46 Download slonim_46
slonim_47 Download slonim_47
slonim_48 Download slonim_48
slonim_49 Download slonim_49
slonim_50 Download slonim_50
slonim_51 Download slonim_51
slonim_52 Download slonim_52
slonim_53 Download slonim_53
slonim_54 Download slonim_54
slonim_55 Download slonim_55
slonim_56 Download slonim_56
slonim_57 Download slonim_57
slonim_58 Download slonim_58
slonim_59 Download slonim_59
slonim_60 Download slonim_60
slonim_61 Download slonim_61
slonim_62 Download slonim_62
slonim_63 Download slonim_63

Кс. Юрый Марціновіч

 

0
Створана 16 Снежня 2019
Абноўлена 16 Снежня 2019
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя