Skip to main content

Фотафакт. Каталіцкі і праваслаўны святары благаславілі вайскоўцаў

prisyaga914 снежня ў Гродне на Кургане Славы ваеннаслужачыя гродзенскага гарнізону прынялі прысягу.

Як паведамляе vgr.by, на цырымоніі сабралося шмат людзей. Падтрымаць навабранцаў прыехалі людзі з усіх куткоў вобласці.

vgr

Традыцыйна ў свяце ўдзельнічалі прадстаўнікі каталіцкага і праваслаўнага духавенства, якія ўдзялілі салдатам благаслаўленне на шчаслівую службу ў войску і акрапілі іх асвячанай вадой.

Каталіцкі Касцёл прадставіў кс. Павел Безляповіч, вікарый катэдральнай парафіі св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.