4 снежня новапрэзбітэр Віталiй Валюк цэлебраваў святую Імшу ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне – месцы, дзе ён на працягу вучобы фармаваў сваё сэрца і рыхтаваўся да працы на жніве Пана.
На Імшы сабраліся выхавацелі семінарыі, дыяканы, якія разам з новапрэзбітэрам прымалі пасвячэнні, і семінарысты.
З Божым словам да прысутных звярнуўся дк. Томаш Мікалайчык.
Напрыканцы Імшы кс. Віталiй Валюк выказаў словы шчырай падзякі за запрашэнне цэлебраваць Эўхарыстыю ў сценах роднай Alma Mater і за час фармацыі.
Таксама са словам звярнуўся рэктар семінарыі ў Гродне кс. Віталій Вайцяхоўскі.
“Прыміцыйная Імша – гэта радасць для ўсёй семінарыйнай супольнасці, а таксама прыклад той мэты, да якой імкнецца кожны семінарыст”, – зазначыў рэктар.
Новапрэзбітэр удзяліў усім прысутным прыміцыйнае благаслаўленне.
Ксёндз Віталій Валюк прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне 16 лістапада, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, галоўнай Апякункі Гродзенскай дыяцэзіі. Пасвячэнне ўдзяліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
Aндрэй Юхнік
Фота: Павел Леановіч