Skip to main content

Прадстаўнікі душпастырства “OPEN” наведалі дзяцей з асаблівасцямі развіцця

akcyja open 5Дабрачынная група “Уваскрасенне” Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN” пад кіраўніцтвам кс. каноніка Антонія Грэмзы ў Міжнародны дзень інвалідаў наведала дзяцей з карэкцыйнага цэнтра для дзяцей з асаблівасцямі развіцця ў Гродне.

У межах сустрэчы дзеці, нягледзячы на цяжкасці ў сваім развіцці, паказалі ўласныя таленты. Праз прыгожы спеў і вершыкі яны пацвердзілі, што, хоць маюць такія абмежаванні, але здольныя, як усе іншыя, функцыянаваць і ісці праз жыццё.

Дабрачынная група “Уваскрасенне” ўжо шмат гадоў супрацоўнічае з гэтым цэнтрам для “асаблівых” дзяцей.

У межах супрацоўніцтва яна арганізуе свята для іх з нагоды Міжнароднага дня дзіцяці і з іншых нагодаў.

Кс. Юрый Марціновіч