Skip to main content

Новыя міністранты з’явіліся ў гродзенскай парафіі Святога Духа

alszanka min 724 лістапада, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, на некалькі чалавек павялічылася літургічная служба алтара ў гродзенскай парафіі Святога Духа (Альшанка).

У гэты асаблівы дзень, які з’яўляецца патранальным святам міністрантаў, у шэрагі тых, хто дапамагае ля алтара святару, уступілі новыя асобы. Такім чынам яны выказалі гатоўнасць да ахвярнага служэння на карысць сваёй парафіяльнай супольнасці.

Урачыстае прыняцце ў міністранты здзейсніў пробашч парафіі кс. канонік Павел Салабуда.

На Эўхарыстыі прысутнічалі шматлікія бацькі і блізкія міністрантаў, а таксама мясцовыя парафіяне, якія атачылі малітвамі новых членаў літургічнай службы алтара.

Прыналежнасць да службы алтара азначае абавязак праз сваю працавітасць, пунктуальнасць і малітву, злучаныя з заданнямі міністранцкага служэння, старацца ўсё больш аддаваць пашану Пану Богу, а таксама служыць сваёй парафіяльнай супольнасці і людзям.

Кс. Юрый Марціновіч