17 лістапада перад успамінам святой Цэцыліі, якая з’яўляецца апякункай касцёльнай музыкі, у парафіі Маці Божай Анёльскай у Гродне (францішканская) адбыўся канцэрт.
Падчас яго дзеці і моладзь парадавалі парафіян спевам і ігрой на музычных інструментах, а таксама распавялі гісторыю жыцця святой.
Маладыя артысты ўшанавалі памяць св. Цэцыліі, прадставіўшы сцэнку-аповед пра яе жыццё і асаблівы святочны канцэрт, у падрыхтоўцы да якога задзейнічалі ўсе свае таленты.
На завяршэнне канцэрту з вуснаў маладых вернікаў прагучалі наступныя словы падзякі:
“Хочам сказаць асаблівыя словы ўдзячнасці нашаму пробашчу айцу Антонію Пажэцкаму OFM Conv за тое, што ён клапоціцца пра нас і дапамагае развіваць падораныя Богам таленты! Дзякуй вам, нашы бацькі, што прывялі нас у святыню і далі магчымасць развіваць нашы таленты і праслаўляць Бога сваім спевам! А таксама дзякуй сястры Валерыі за ўвагу і асаблівы клопат пра хор!”
JM