Skip to main content

«Асэнсаваць мінулае, каб зразумець сучаснасць»: дзень засяроджання прайшоў у семінарыі ў Гродне

wds wds 84 лістапада адбыўся дзень засяроджання ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Правесці дзень засяроджання для семінарыстаў згадзіўся кс. Юрый Жэгарын, пробашч парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку.

"Асэнсаваць мінулае, каб зразумець сучаснасць" – гэты заклік прагучаў падчас уводнай прамовы. Гэтыя словы сталі для ўдзельнікаў тэмай да разважання на працягу дня.

wds wds 7

Аскетычныя канферэнцыі, агульныя і індывідуальная малітвы, адарацыя Насвяцейшага Сакрамэнту, святая Імша спрыялі таму, каб семінарысты нанова паразважалі над глыбінёй сваіх адносінаў з Богам, без якіх немагчыма штодзённае жыццё сапраўднага вучня Хрыста.

Дзякуючы разнастайным жыццёвым прыкладам кс. Юрыя Жэгарына семінарысты мелі нагоду яшчэ раз усвядоміць прыгажосць, сэнс і адказнасць свайго жыццёвага паклікання, а таксама мелі магчымасць вучыцца развіваць пакліканне і рабіць усё неабходнае, каб яго не змарнаваць.

Час духоўных практыкаванняў стаў для семінарыйнай супольнасці хвілінамі шчырасці з Богам, якія дапамогуць будучым святарам распазнаваць свой непаўторны жыццёвы шлях і няспынна сузіраць блізкасць Бога ў штодзённым жыцці.

Завяршыўся дзень засяроджання Нешпарамі за памерлае духавенства, семінарыстаў і свецкіх людзей, якія працавалі ў гродзенскай семінарыі, а таксама за родных семінарыстаў і выхавацеляў, якія ўжо адышлі ў вечнасць.

Андрэй Юхнік

Фота: Павел Леановіч