Skip to main content

Баль святых адбыўся ў лідскай Фары

bal lida 31 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых, у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) адбыўся баль Усіх Святых.

Свята, якое ўжо стала добрай традыцыяй у лідскай парафіі, прайшло пад дэвізам “Святыя – нашы нябесныя сябры”.

Спачатку адбылася святая Імша, якую ўзначаліў вікарый парафіі кс. Дзяніс Бразінскі. Падчас гаміліі кожны, хто прыйшоў апрануты ў адмысловы касцюм, мог распавесці гісторыю свайго святога і тое, чым ён для яго блізкі.

Пасля былі гульні, конкурс малюнкаў і салодкі пачастунак.

Свята паказала, што дзеці імкнуцца пазнаваць жыццярысы святых і благаслаўлёных, жадаюць углядацца ў іх жыццё і вучыцца па іх прыкладзе любіць Бога і іншага чалавека.

С. Назарыя Міклаш CSFN