Skip to main content

“Луч” выпусціў лімітаваную калекцыю “гарадзенскіх” гадзіннікаў

lucz 1Цыферблат новага наручнага гадзінніка “Луч” паўтарае цыферблат вежавага гадзінніка катэдральнага касцёла св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

На адваротным баку выгравіравана святыня Найсвяцейшай Панны Марыі, вядомая як Фара Вітаўта, якая была ўзарвана па распараджэнні камуністычных уладаў у 1961 г.

lucz 3

Такіх гадзіннікаў выпусцілі ўсяго 100 штук. Яны паступілі ў продаж з 31 кастрычніка. У стварэнні гадзінніка ўдзельнічаў гродзенскі дызайнер Дзмітрый Гупянец, паведамляе Hrodna.life.

“У “Лучы” ўбачылі мае лога для горада, якія я дасылаў на конкурс турыстычнага брэнда Гродна. Так і з’явілася прапанова аб калабарацыі. Пасля гэтага я стаў думаць аб дызайне. Былі ўсякія варыянты: і на аснове маіх лога, і іншыя. Потым прыйшла ідэя: а чаму б не зрабіць наш самы стары вежавы гадзіннік Фарнага касцёла бліжэй да рукі? Зірнуў на гадзіннік і ўбачыў у ім сапраўдны горад Гродна”, – распавёў Дзмітрый Гупянец.

lucz 2