Skip to main content

Kонкурс малюнка, прысвечаны Яну Паўлу ІІ, прайшоў у гродзенскай парафіі Духа Святога

jp malunki 419 кастрычніка ў гродзенскай парафіі Духа Святога на Альшанцы прайшоў дзіцячы конкурс малюнкаў, прысвечаны постаці св. Яна Паўла ІІ, напярэдадні яго літургічнага ўспаміну. Успамін святога Папы, які ў 1991 г. паклікаў да існавання Гродзенскую дыяцэзію, адзначаецца 22 кастрычніка.

Кожны з удзельнікаў меў магчымасць не толькі намаляваць падзею з жыцця Яна Паўла ІІ, але і падзяліцца сваімі ведамі і цікавымі фактамі пра гэтага святога.

Дзеці падрыхтаваліся да працы вельмі старанна, таму журы мела вялікі клопат з вызначэннем пераможцаў. На дапамогу прыйшлі самі канкурсанты. Праз агульнае галасаванне дзеці адзначылі малюнкі, якія спадабаліся ім найбольш.

Кожны з удзельнікаў атрымаў памятны падарунак і салодкі пачастунак.

Скончыўся конкурс супольнай літаніяй да св. Яна Паўла ІІ і ўшанаваннем яго рэліквій.

С. Вікторыя Галуза