Skip to main content

Біскуп Станеўскі ў Барунах: ружанец заахвочвае будаваць малітоўныя адносіны з Богам і бліжнім

baruny staneuski 2415 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах (Ашмянскі дэканат) галоўную адпустовую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

На Эўхарыстыі сабраліся шматлікія святары і вернікі, якія прыбылі даручыць Марыі свой сённяшні і заўтрашні дзень.

У гаміліі біскуп падкрэсліў важнасць малітвы ў жыцці кожнага чалавека, асаблівую ўвагу звярнуўшы на малітву ружанцовую. Ён адзначыў, што ружанец ні ў якім выпадку нельга разумець як талісман, які абараняе ад няшчасця, а як прыладу, якая мабілізуе да малітвы.

“Будзем карыстацца ім часта, калі ён у межах дасяжнасці і заахвочвае будаваць малітоўныя адносіны з Богам і бліжнім”, - сказаў іерарх.

Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі заклікаў вернікаў распаўсюджваць культ Маці Божай Барунскай, каб яшчэ больш людзей прыбывала да Суцяшальніцы Засмучаных са сваімі просьбамі і інтэнцыямі.

Пробашч парафіі кс. Павел Паўлюкевіч на заканчэнне ўрачыстасці падзякаваў усім за супольную малітву і заахвоціў часцей пілігрымаваць у Баруны.

Кс. Юрый Марціновіч