6 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Тухуўскай у Тухуве (Польшча) адбылося пасвячэнне двух дыяканаў для Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля (рэдэмптарысты).
У іх ліку быў брат Максім Лабкоў з парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Парэччы, які ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў гэтым годзе прынёс вечныя манаскія абяцанні ў рэдэмптарыстаў. Гэта родны брат пробашча парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне а. Дзмітрыя Лабкова, таксама рэдэмптарыста.
Пасвячэнне ўдзяліў дапаможны біскуп Кракаўскай архідыяцэзіі Януш Мастальскі.
Гэтае пасвячэнне яшчэ мацней звязвае новых дыяканаў з Хрыстом Адкупіцелем, якому яны жадаюць служыць у супольнасці рэдэмптарыстаў і несці ўсім адкупленне.
Жадаем нашаму земляку дыякану Максіму знаходзіць у Хрысце ўсё тое, чаго ён патрабуе, узрастаць кожны дзень у святасці, а ў будучыні стаць руплівым Божым святаром.
Кс. Юрый Марціновіч