Skip to main content

Брат Максім Лабкоў з Парэчча прыняў вечныя манаскія абяцанні ў рэдэмптарыстаў

sluby labkov 4

Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі для Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля (рэдэмптарысты) дзень асаблівы, не толькі з прычыны іх пашаны да Маці Божай. У гэты дзень навіцыі ў супольнасці прымаюць першыя манаскія абяцанні, іншыя ўзнаўляюць свой манаскі стан, а старэйшыя з іх прымаюць вечныя абяцанні.

 sluby labkov 3

15 жніўня на плошчы перад базылікай Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тухуве (Польшча) адбылася святая Імша, якую ўзначаліў правінцыял рэдэмптарыстаў а. Януш Сок CSsR.

Падчас Эўхарыстыі двое братоў прынялі вечныя манаскія абяцанні. У іх ліку быў брат Максім Лабкоў з парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Парэччы. Гэта родны брат пробашча парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне а. Дзмітрыя Лабкова, таксама рэдэмптарыста.

sluby labkov 2

Ва ўрачыстасці ў Тухуве ўдзельнічала шматлікая група вернікаў з Гродна, моладзь, родныя брата Максіма.

Кс. Юрый Марціновіч