Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Святочныя мерапрыемствы прайшлі ў смаргонскай парафіі Св. Міхала Арханёла

2 Кастрычніка 2019
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 02 Кастрычніка 2019

sdb 2З 27 па 29 верасня ў салезіянскім араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбыліся святочныя мерапрыемствы.

Як паведамляе сайт sdb.by, 27 верасня ў араторыі распачаўся фармацыйны год членаў “Савіо-клубу” – суполкі для дзяцей, якія хочуць пасябраваць бліжэй з Езусам і наследаваць шлях святасці св. Дамініка Савіо.

Падчас літургіі кс. Ігар Лашук падкрэсліў важнасць чування перад эўхарыстычнай гостыяй, у постаці якой прысутнічае жывы Бог, і звярнуў увагу на св. Арханёла Міхала як моцнага апекуна ў змаганні за штодзённую святасць.

Святкаванне працягнулася ў араторыі.

28 верасня там распачаўся новы аратарыйны сезон.

Падчас Эўхарыстыі адказны за смаргонскі араторый кс. Артур Ляшнеўскі SDB разважаў пра маўчанне апосталаў, якія пачулі ад Збаўцы пра Яго пакутніцкую смерць, адзначыўшы, што “Бога трэба прыняць цэласна, і так хрысціяне павінны прымаць волю Айца, якая з’яўляецца найлепшым партрэтам Бога ў нашым жыцці”.

Пасля ў араторыі адбыўся забаўляльны вечар для моладзі, дыскатэка і прагучала падрыхтаванае аніматарамі “слоўка”, у якім былі прадстаўлены правілы смаргонскага араторыя. Потым моладзь вярнулася ў касцёл на 40-гадзіннае набажэнства, якое мела мэту падрыхтаваць вернікаў да парафіяльнага свята св. Міхала Арханёла. Завяршылася адарацыя вігілійнай Імшой апоўначы і працэсіяй з абразом святога Міхала вакол касцёла.

29 верасня, у свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала і Габрыэля, вернікі Смаргоні аддалі пашану свайму нябеснаму заступніку.

Святкаванне пачалося з урачыстага адкрыцця аратарыйнага сезону для дзяцей. Апоўдні адбылася адпустовая Эўхарыстыя, якую ўзначаліў кс. Яўген Учкуроніс, пробашч смаргонскай парафіі Св. Яна Паўла II. У гаміліі ён растлумачыў значэнне імёнаў святых Арханёлаў, а таксама нагадаў гісторыю смаргонскага касцёла і малітву “Хто ж як Бог”, якой сімвалічна маліліся мясцовыя вернікі, калі святыню аддавалі прадстаўнікам іншых канфесій ці ўвогуле забралі пад склад.

Пасля Імшы адбылася эўхарыстычная працэсія.

sdb Download sdb
sdb Download sdb
sdb Download sdb
sdb Download sdb
sdb Download sdb
sdb Download sdb
sdb Download sdb
sdb Download sdb
sdb Download sdb

 

0
Створана 02 Кастрычніка 2019
Абноўлена 02 Кастрычніка 2019
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя