15 верасня вечарам у невялікай капліцы ў вёсцы Пералом, якая знаходзіцца на мяжы з Літвой у Гродзенскім раёне, адбылася святая Імша, на якой сабраліся ўжо нешматлікія мясцовыя жыхары і госці, якія прыбылі з іншых месцаў.
Як паведамляе news.tut.by, усяго двойчы ў год, у маі і верасні, у невялікай святыні праходзяць набажэнствы, на якія прыязджаюць вернікі з усёй Беларусі і манахі-капуцыны, якія з’явіліся ў Пераломе ў пачатку мінулага стагоддзя. Для іх сёння гэтае месца асаблівае. Манахі называюць яго своеасаблівай малой радзімай – “сваёй калыскай”.
Сёння на месцы кляштара, які калісьці там быў, стаяць драўляная каплічка і невялікі стары дом, які дачнікі называюць “капуцынавай хатай”.
На пастаяннай аснове капуцыны жылі ў Пераломе да 1955 года, а апошні манах – Крыспін – пражываў у скіце, калі тут ужо не было ні касцёла, ні кляштара, да 1984 года.
Фота: news.tut.by