Skip to main content

Сястра Філатэя Ціхановіч CSFN адзначыла 25-годдзе манаскага жыцця

filateja 4414 верасня ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля адбылася юбілейная ўрачыстасць з нагоды 25-годдзя манаскага жыцця с. Філатэі Ціхановіч CSFN, якая паходзіць з гэтай парафіі і сёння нясе там душпастырскую паслугу.

Св. Імшу ўзначаліў пробашч а. Дзмітрый Лабкоў CSsR. На літургіі сабраліся таксама святары, сёстры назарэтанкі, сям’я і сябры манахіні, парафіяне.

filateja 35

Падчас Імшы гамілію прамовіў кс. Генадзь Кухарэвіч CSMA. Святар разважаў на тэму жыццёвага шляху і падкрэсліў, што не існуе больш ці менш важнага паклікання. “Кожнае прызначэнне прыгожае і перажываецца з вялікай радасцю, калі абапірацца на Госпада”, - дадаў кс. Генадзь.

Як адзначыла с. Філатэя, юбілей – гэта цудоўная нагода падзякаваць Богу за дар паклікання і захапіцца ім нанова. На працягу мінулых гадоў манахіня служыла ў парафіях у Гродне, Навагрудку, Смаргоні, а таксама за мяжой – у Польшчы.

Падсумаваннем урачыстасці сталі віншаванні ад гасцей і супольны пачастунак.

АМ