
Напрыканцы літургіі Пастыр нашай дыяцэзіі звярнуўся да моладзі з пажаданнем, каб яна надалей несла свой вялікі скарб веры. Ксёндз біскуп адзначыў, што “сённяшняя ўрачыстасць – вельмі важная, таму што мы з’яўляемся сведкамі вялікай гісторыі і нясём гэты дар веры па ўсёй гродзенскай зямлі”.
Моладзь і парафіяне падзякавалі Ксяндзу біскупу, а таксама свайму пробашчу за абвяшчэнне Божай навукі. У гэты дзень можна было заўважыць вялікае малітоўнае засяроджванне вернікаў і іх радасць з нагоды паўстання асаблівага месца, дзе яны могуць штодня збірацца на супольнай малітве. Варта адзначыць, што дзякуючы намаганням кс.пробашча супольнасць адраджаецца.
Вельмі вымоўным зяўляецца факт, што капліца, асвечаная ў год Божай Міласэрнасці, носіць імя Божай Міласэрнасці.
У 20-годдзе паўстання дыяцэзіі давайце будзем маліцца за тое, каб на яе тэрыторыі надалей паўставалі новыя касцёлы і капліцы.