Skip to main content

16 гадоў як адно імгненне: вернікі Шчучына падзякавалі за служэнне а. Вітальду Пяцельчыцу

petelcyc czucin 3325 жніўня вернікі парафіi Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне падзякавалі за 16 гадоў служэння свайму пробашчу айцу піяру Вітальду Пяцельчыцу, які заканчвае працу ў парафіі.

На ўрачыстай Імшы сабраліся шматлікія парафіяне, у тым ліку дзеці і моладзь, якім пробашч прысвячаў шмат часу і сардэчнасці. Шмат добрых слоў было выказана ў гэты дзень вернікамі святару, які з вялікім запалам і самаадданасцю служыў мясцовым жыхарам.

petelcyc czucin 31

Асаблівыя словы ўдзячнасці за прысвячэнне і любоў былі скіраваны ад наймалодшых парафіян – дзяцей, моладзі і міністрантаў. Найперш ім а. Вітальд Пяцельчыц удзяляў шмат увагі.

Галоўнай мэтай Ордэну Пабожных Школ (піяры) з’яўляецца навучанне і выхаванне дзяцей і моладзі. Сваё пакліканне піяры пацвярджаюць, акрамя манаскіх абяцанняў чыстасці, убоства і паслухмянасці, яшчэ чацвёртым абяцаннем: бескарыслівага клопату пра навучанне і выхаванне дзяцей і моладзі.

Таму малодшыя парафіяне, а таксама ўсе прысутныя абяцалі ў знак удзячнасці за ўсе гады служэння пробашча і далей падтрымліваць а. Пяцельчыца сваімі малітвамі ў яго служэнні Касцёлу і вернікам, да якіх згодна з рашэннем сваіх настаяцеляў ён будзе пасланы.

Святар распачынае зараз працу ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (Індустрыяльны).

Кс. Юрый Марціновіч