Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Дзяўчаты з Сапоцкіна прынялі ўдзел у рэкалекцыях, арганізаваных сёстрамі серафіткамі

27 Жніўня 2019
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 27 Жніўня 2019

sapockino piligr 27З 21 па 25 жніўня сёстры Кангрэгацыі Дачок Маці Божай Балеснай (серафіткі) арганізавалі рэкалекцыі для дзяўчат у Кальварыі Зэбжыдоўскай (Польшча). У рэкалекцыях удзельнічала група дзяўчат з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне, дзе больш за 25 гадоў служаць серафіткі.

Тэмай рэкалекцый сталі словы “Поўная ласкі”. Усе гэтыя дні дзяўчаты разам з законніцамі разважалі пра Маці Божую, пра тое, што азначаюць гэтыя Яе словы і што трэба рабіць, каб стаць падобнай да Марыі. Падчас набажэнства Крыжовага шляху ўдзельніцы разважалі над тым, што перажывала і адчувала Марыя ў хвіліны смерці свайго Сына.

Рэната Станкевіч, адна з удзельніц, адзначае, што на сустрэчы дзяўчаты навучыліся давяраць сваё жыццё Богу на ўзор Марыі. “Сёстры серафіткі дапамаглі нам пазнаць Маці Божую з іншага боку, а супольныя малітвы і адарацыя з’ядналі нас яшчэ больш з Панам”, – кажа дзяўчына.

Віялета Гедо, якая таксама ўдзельнічала ў гэтых духоўных практыкаваннях, кажа, што была магчымасць пабыць з Езусам сам-насам у маўчанні, на адарацыі, у малітве. “З гэтых рэкалекцый я вынесла для сябе жыццёвы дэвіз – “Жыві тут і цяпер”. Я зразумела, што не трэба занадта абцяжарваць сябе мінулым і будучыняй, бо тады мы не прысутнічаем тут і цяпер. Дастаткова проста давяраць Найвышэйшаму, а Ён будзе цябе весці”, – дадае яна.

sapockino piligr 30

Дыяна Гедо, якая ўдзельнічае ў рэкалекцыях у серафітак ужо другі раз, прызнаецца, што кожны раз гэта вучыць яе чамусьці новаму і набліжае да Езуса і Марыі. “Дзякуючы рэкалекцыям я зразумела важнасць кожнай хвіліны жыцця, тое, што трэба жыць “тут і цяпер”, цаніць кожную хвіліну”, – адзначае дзяўчына.

Падчас духоўных практыкаванняў удзельніцы мелі магчымасць пазнаёміцца бліжэй з харызмай Кангрэгацыi Дачок Маці Божай Балеснай, якая ўзнікла ў 1881 годзе. Яна была заснавана ў Закрочыме (Польшча) бл. а. Ганаратам Казьмінскім OFMCap і бл. Малгажатай Шэўчык.

sapockino_piligr Download sapockino_piligr
sapockino_piligr Download sapockino_piligr
sapockino_piligr Download sapockino_piligr
sapockino_piligr Download sapockino_piligr
sapockino_piligr Download sapockino_piligr
sapockino_piligr Download sapockino_piligr
sapockino_piligr Download sapockino_piligr
sapockino_piligr Download sapockino_piligr
sapockino_piligr Download sapockino_piligr
sapockino_piligr Download sapockino_piligr
sapockino_piligr Download sapockino_piligr
sapockino_piligr Download sapockino_piligr

Kс. Юрый Марціновіч

 

0
Створана 27 Жніўня 2019
Абноўлена 27 Жніўня 2019
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя