Skip to main content

Біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў Індуры

indura bezm 6611 жніўня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафіяльную супольнасць Найсвяцейшай Тройцы ў Індуры (дэканат Гродна-Захад).

Падчас Імшы ў парафіяльнай святыні іерарх удзяліў сакрамэнт хрысціянскай сталасці групе вернікаў. Дары Духа Святога прынялі каля 50 чалавек.

Звяртаючыся да тых, хто прымаў сакрамэнт, які абавязвае вернікаў знайсці сваё месца ў касцёльнай супольнасці і больш поўна ўдзельнічаць праз гэтую супольнасць у месіянскіх функцыях Езуса, біскуп адзначыў, што нялёгка быць сведкам у сучасным свеце.

Таму ён падкрэсліў важнасць вялікай адвагі, а найперш глыбокай веры, каб пераадолець усе цяжкасці і пагрозы, якія нясе сённяшні свет.

На заканчэнне Імшы пробашч парафіі кс. Павел Астукевіч падзякаваў біскупу за ўдзяленне сакрамэнту канфірмацыі вернікам і выказаў надзею, што атрыманыя дары Духа Святога прычыняцца да духоўнага ўзрастання ў іх жыцці.

Kс. Юрый Марціновіч