Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Пілігрымка Гродна-Рось адзначыла сваё паўналецце

7 Жніўня 2019
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 07 Жніўня 2019

peligrim ross 982-4 жніўня адбылася XVIII пешая пілігрымка з Гродна ў дыяцэзіяльны санктуарый Пана Езуса Журботнага ў Росі. Сёлета яна праходзіла пад дэвізам “Сям’я: дар і абавязак, надзея чалавецтва”.

У пілігрымцы прынялі ўдзел пераважна вернікі з Гродзенскай дыяцэзіі, у асноўным маладыя людзі. Аднак ёсць і вельмі паказальная група старэйшых людзей, якія ўжо традыцыйна кожны год выходзяць у дарогу і заахвочваюць да пілігрымавання іншых.

Прынялі ўдзел у пілігрымцы і прадстаўнікі іншых дыяцэзій Беларусі, а таксама па некалькі чалавек з Польшчы, Літвы, Германіi. Сапраўды ўражвае, што людзі едуць часам нават сотні кіламетраў, каб прайсці гэты нялёгкі шлях, каб адчуць клімат, які гадамі ствараўся ў пілігрымцы, якая сёлета адзначыла сваё паўналецце.

peligrim ross 74

У гэтым годзе пілігрымка была адметная тым, што ў ёй удзельнічала шмат маладых сужэнцаў разам са сваімі дзецьмі. Вельмі сімвалічна, што ў годзе, прысвечаным у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі сям’і, разам крочылі бацькі і дзеці, разам маліліся, спявалі.

Першы дзень пілігрымавання быў вельмі складаны. Удзельнікі пераадолелі амаль 50 км. На заканчэнне першага дня яны адзначылі разам паўналецце пілігрымкі. Арганізатары паклапаціліся аб спецыяльным торце і падарунку для кожнага.

Абед у першы дзень прыгатавалі вельмі гасцінныя вернікі парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы. На начлег пілігрымаў прынялі вернікі парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах.

Другі дзень быў ужо менш складаным. Па дарозе абедам пілігрымаў пачаставалі вернікі парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Рэплі.

Пасля ўсе радасна ўвайшлі ў санктуарый. З вялікай узрушанасцю яны ішлі да Езуса, які пранізвае сваімі вачыма кожнага чалавека. Гэты позірк заахвочвае, каб кожны даручыў Яму свае штодзённыя правы і турботы, наблізіўся да Яго ўсім сэрцам.

За гэтыя 18 гадоў існавання пілігрымкі з Гродна ў Рось удалося стварыць сапраўдную сям’ю. Штогод для многіх пілігрымаў гэтыя тры дні ўпісваюцца ў іх каляндар. Незалежна ад таго, дзе яны знаходзяцца, хоць і сотні кіламетраў аддзяляюць іх ад горада над Нёманам, яны пакідаюць усё, каб сустрэцца разам, будаваць супольнасць, перажыць гэты незвычайны час.

peligrim ross 83

У гэтай пілігрымцы можна адчуць сапраўдную атмасферу сям’і, дзе пануе мір, любоў і згода. У ёй можна навучыцца будаваць сваё жыццё на Богу.

Ад імя ўсіх удзельнікаў сёлетняй пілігрымкі жадаю выказаць словы ўдзячнасці ў адрас усіх, хто прымаў нас з шырокім сэрцам, хто дзяліўся кавалкам хлеба і кубкам вады. Такіх сустрэч і прыёмаў было вельмі шмат, звычайна ля прыдарожных крыжоў ці каплічак. Дзякуем вам усім за вашу веру і перакананне, што госць у дом – Бог у дом!

Хачу сардэчна падзякаваць таксама ўсім пілігрымам, якіх у гэтым годзе было больш за 270 чалавек – з розных месцаў нашай краіны і з замежжа! Ваша сведчанне і прысвячэнне – пацвярджэнне таго, што варта ў будучыні пілігрымаваць, варта прыкладваць усялякія старанні, каб пілігрымаванне з кожным годам было яшчэ больш прыгожым!

peligrim ross 112

Дзякую за ўсе добрыя словы, выказаныя непасрэдна пасля заканчэння пілігрымкі з дапамогай сацыяльных сетак. Хацеў бы адзначыць, што кожны з вас утварае тую незвычайную атмасферу і ўносіць велізарны ўклад у будаванне нашай сям’і пілігрымаў.

Хоць наша пілігрымаванне падышло да канца, мы ўсё яшчэ жывем гэтымі хвілінамі і ўспамінамі. Перакананы, што наша вера вырасла, стала ўгрунтаванай. Няхай гэтага запалу хопіць нам да наступнага года!

А таму да пабачэння праз год! Запрасіце ў пілігрымку сваіх блізкіх і знаёмых, дазвольце ім таксама пакаштаваць гэтай выключнай атмасферы!

peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross
peligrim_ross Download peligrim_ross

Kс. Юрый Марціновіч, кіраўнік пілігрымкі Гродна-Рось

Фота: Павел Адамовіч

 

0
Створана 07 Жніўня 2019
Абноўлена 07 Жніўня 2019
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя