Skip to main content

“Канікулы з Богам” прайшлі ў Макараўцах

makarovcy 31Як буслы вяртаюцца ў сваё гняздо, якое абралі побач з касцёлам, так і дзеці кожнае лета пакідаюць горад і прыязджаюць да сваіх бабуль і дзядуляў. Макараўцы ажываюць, напаўняючыся звонкім залівістым дзіцячым смехам, вячэрнімі прагулкамі, усмешкамі старых сяброў.

Але галоўнае – у першы месяц лета дзяцей чакаюць “канікулы з Богам”, якія арганізуе для іх пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа кс. Павел Бяланос, вельмі добры чалавек і клапатлівы душпастыр.

Кожны дзень пачынаўся з малітвы і катэхезы, а потым удзельнікаў чакаў дзіцячы гарадок, вясёлыя конкурсы, спартыўныя эстафеты, камандныя гульні, смачны абед і марожанае.

На некалькі дзён парафія ператваралася ў вялікую сям’ю, якая аб’ядноўвала дзяцей розных узростаў ад 3 да 18 гадоў. Старэйшыя праяўлялі клопат пра малодшых і былі актыўнымі аніматарамі. Сумаваць было няма калі. І нават дождж не змог унесці свае карэктывы і адмяніць сустрэчу тых, хто чакаў гэтых канікул цэлы год.

Жанна Вераціла