Skip to main content

Працягваецца перэгрынацыя фігуры св. Арханёла Міхала ў Бераставіцкім дэканаце

vslWG6hOOMMУ апошнія дні фігура святога Арханёла Міхала, якая ўжо амаль год знаходзіцца ў Беларусі, наведвае парафіі Бераставіцкага дэканату.

 

Магчымасць маліцца перад фігурай мелі вернікі парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Малой Бераставіцы. Зараз яна знаходзіцца ў парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах.

Падчас малітоўных сустрэч перад фігурай вернікі моляцца аб міры ў свеце, а таксама за нашу краіну. Мэта перэгрынацыі – ажыўленне культу нябеснага заступніка Касцёла на Беларусі, св. Арханёла Міхала.

Kс. Юрый Марціновіч

Фота: кс. Ігар Лашук