Напрыканцы ліпеня міністранты з парафіі Узвышэння Святога Крыжа з Лідзе (Фара) мелі магчымасць фізічна адпачыць і ўзрасці духоўна падчас летняга лагеру ў вёсцы Уселюб, (Навагрудскі дэканат).
Сустрэча міністрантаў праходзіла ў святле пазнання сябе, бліжняга і Бога. Юнакі штодзённа разважалі над наступнымі пытаннямі: “Як адказаць на Божае пакліканне?”, “Ці Езус у цэнтры майго жыцця?”, “Як ісці да Бога па адной са шматлікіх дарог?” яны слухалі канферэнцыі і казанні, а таксама актыўна ўдзельнічалі ў працы ў групах.
У лагеры хлопцы стараліся распазнаць сваё пакліканне і знайсці сваё месца ў жыцці праз блізкі кантакт з Езусам. Штодзённа яны сустракаліся раніцай і вечарам на малітве, мелі магчымасць засяродзіцца ў цішыні на эўхарыстычнай адарацыі і святой Імшы ў парафіяльным касцёле.
Міністранты штодня мелі шмат часу на гульні і цікавыя сустрэчы. Кожны з удзельнікаў вяртаўся з канікул з усмешкай на твары і духоўнымі дарамі ў сэрцы.
Kс. Станіслаў Краўчанка