Skip to main content

Aдышоў у вечнасць а. Юзаф Дырба, які ў 90-х гадах служыў у Лідзе

pohorony24 ліпеня ў Еленяй Гуры (Цепліцэ) у Польшчы пасля доўгай хваробы адышоў па вечную ўзнагароду піяр а. Юзаф Дырба ад св. Максіміліяна Марыі Кольбэ.

У 1991-1992 гг. святар служыў у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара).

Айцец Юзаф нарадзіўся ў 1958 г. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1986 г. у Кракаве.

У памяці вернікаў ён застанецца як чалавек, чулы да прыгажосці, ахвотны да дапамогі і служэння абвяшчэння Божага слова.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…