Skip to main content

У Смаргонi адбылося пасвячэнне кандыдатаў у анiматары

h ejD1T2wlQ20 ліпеня ў касцеле св. Мiхала Арханёла ў Смаргонi адбылося пасвячэнне кандыдатаў у анiматары.

Падчас вячэрняй святой Імшы пяць маладых людзей, памочнiкаў анiматараў, якія рыхтаваліся на працягу пэўнага часу, мелі фармацыю, удзельнічалі ў розных салезіянскіх мерапрыемствах, асабліва пры дзіцячым араторыі, сталi кандыдатамi ў анiматары.

Падтрымаць сваiх анiматараў падчас св. Iмшы прыйшлi дзецi.

Пасля супольнай малiтвы адбыўся вясёлы вечар, які арганізавалі новыя кандыдаты ў анiматары. Падчас праграмы на вуліцы для кандыдатаў былі падрыхтаваныя цікавыя выпрабаванні, удзельнічаючы ў якiх яны паказалi, што гатовыя служыць у салезіянскім стылі пры араторыі і ў паўсядзённым жыцці.

Напрыканцы свята ўсе прысутныя павiншавалi новых кандыдатаў i падарылi iм iконы з выявамi святых, каб гэтыя святыя былi з iмi на працягу ўсяго анiматарскага жыцця.

Паводле sdb.by