Skip to main content

Імша для пілігрымаў з удзелам новапрэзбітэраў: свету патрэбны адважныя

neaprezbitery 4012 ліпеня ў санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях адбылася святая Імша для вернікаў, якія прыбылі сёлета ў пілігрымках. Пешшу прыйшлі ў Тракелі 1427 чалавек.

Імшу, на якой шматлікія пілігрымы запоўнілі пляц перад санктуарыем, узначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Падчас Эўхарыстыі асабліва маліліся аб новых і шматлікіх пакліканнях да служэння ў Касцёле. Прысутнічалі новапрэзбітэры кс. Раман Вайцяховіч, кс. Эрнэст Мікалайчык і кс. Артур Ляшнеўскі SDB.

neaprezbitery 36

Звяртаючыся з гаміліяй да сабраных, біскуп Юзаф падкрэсліў, што сучаснаму свету патрэбны людзі адважныя, якія будуць здольнымі змяніць свет, а рэалізуючы сваё штодзённае пакліканне, будуць імкнуцца да жыцця ў святасці.

“Свету патрэбны людзі адважныя, якія любяць тое, што робяць. Якія правільна прачытаюць сваё пакліканне і верна яго рэалізуюць”, – дадаў іерарх.

Біскуп заахвоціў асабліва моладзь слухаць нястомна Пана, які заўсёды кліча да свайго служэння ў Касцёле, каб на ўзор Найсвяцейшай Панны Марыі не баяцца адказаць “fiat”.

Іерарх заклікаў вернікаў маліцца за сем’і, бо з сем’яў бяруцца будучыя святары і кансэкраваныя асобы.

Kс. Юрый Марціновіч

Фота: Вольга Сяліцкая