Skip to main content

Тракельскія ўрачыстасці будуць транслявацца анлайн

suma 2112-13 ліпеня адбудуцца юбілейныя ўрачыстасці ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях. Сёлета яны пройдуць пад дэвізам “Марыя, атулі нашыя сем’і”.

Трансляцыя будзе дасяжная на нашым сайце альбо па спасылках:

Прывітанне пілігрымаў

Начная працэсія і св. Імша

Галоўная св. Імша ўдзень

У гэтым годзе адзначаецца 25-годдзе абвяшчэння парафіяльнай святыні ў Тракелях Дыяцэзіяльным санктуарыем Маці Божай Каралевы нашых сем’яў і 10-годдзе каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Тракельскай, а таксама 210-годдзе пабудовы мясцовага касцёла Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі.